Дыялекталагічны атлас беларускай мовы
Book information
Description
Мн.: Выд-ва Акадэмii навук БССР, 1963. — 352 с. (АН БССР. Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа)."Дыялекталагічны атлас беларускай мовы" — першы атлас асобнай нацыянальнай мовы сярод славянскіх народаў. У межах гэтага фундаментальнага праекта распрацавана тыпалогія дыялектных з'яў розных моўных узроўняў па пашырэнні (пучкі ізаглос), вызначаны напрамкі распаўсюджвання фанетычных, граматычных і лексічных з'яў і іх тыпаў, атрымана новая, больш дасканалая і дэталёвая інтэрпрэтацыя групоўкі беларускіх гаворак. Створаны на аснове франтальнага абследавання гаворак беларускай мовы, атлас з’яўляецца дэталёвым здымкам стану беларускай народнай мовы сярэдзіны XX стагоддзя, дакладным адбіткам таго, у якіх адносінах знаходзяцца моўныя з’явы паміж сабой па будове, межах пашырэння і паходжанні, ён упершыню ў славянскім мовазнаўстве прадстаўляе дыялектную мову беларускага народа як цэлае, раскрывае яе фанетычную сістэму, марфалагічную будову, лексічныя асаблівасці і сінтаксічную структуру. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак у 5 тамах» является продолжением лингвогеографического издания «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы».
Similar books
Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Кароткі слоўнік-даведнік
Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Том 5. С-Я
Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Том 4. П-С
Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Том 3. М-П
Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Том 2. Д-Л
Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Том 1. А-Г
Лексічны атлас беларускіх народных гаворак у 5 тамах. Том 5. Семантыка. Словаўтварэнне. Націск