Зрабаваны народ
Book information
Description
Гарадзенская бібліятэка, 2008 181 с. (язык издания - беларуский)Кніга "Зрабаваны народ" арыентавана перш за ўсё на польскага чытача, але не менш нас цешыць і тое, што яна трапіла і ў рукі чытача беларускага. Таму дазволім сабе патлумачыць некаторыя рэчы. Ужо пасля таго, як кніга выйшла ў Польшчы, сустрэліся мы з пэўным незадавальненнем, якое тычыліся галоўным чынам выбара суразмоўцаў — чаму менавіта гэтыя, а не іншыя. Што ж, як аўтары мы мелі права вырашаць, з кім размаўляць і якія з гэтых размоваў змясціць у кнізе. Мы палічылі, што менавіта гэтыя 13 чалавек маюць такія дасягненні і досвед, што змогуць распавесці пра Беларусь найбольш даступна і кампетэнтна, незалежна ад інтэлектуальных заслуг іншых людзей. Мы вырашылі, што не будзем размаўляць з асобамі, якія стала займаюцца палітыкай. I гэта быў адзін з нашых прынцыпаў (размова з Лявонам Баршчэўскім адбылася яшчэ перад яго абраннем кіраўніком Партыі БНФ, а з Паўлам Севярынцам мы размаўлялі літаральна праз пару дзён пасля яго вызвалення). Натуральна, большасць інтэлектуалаў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі, тым ці іншым чынам падтрымліваюць нейкую палітычную сілу — але не настолькі, каб размова з імі пераўтварылася ў палітычную агітацыю. А такая пагроза існуе, калі размаўляеш з лідэрамі партый. Мы палічылі таксама, што эмігранты, якія ў свой час пакінулі краіну і не маюць фактычна ніякага ўплыву на Беларусь, не будуць у стане прадставіць яе рэальнага вобразу Часы "жалезнай заслоны", калі палітычная эміграцыя з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы адыгрывала значную ролю, ужо мінулі. На жаль, не ўдалося нам зрабіць больш размоваў з прадстаўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — бо, вядома, што гэта яны ў значнай ступені рэпрэзентуюць сённяшнюю Беларусь. 3 іншага боку, апазіцыйныя інтэлектуалы ў сваёй большасці змаглі захаваць незалежнасць сваіх ацэнках.Няма сумневу, калі б гэтых размоваў было болей, вобраз Беларусі, які стварае гэтая кніга, быў бы больш рэальным. Няма сумневу, што было б лепей, калі б нам удалося паразмаўляць з кожным з дзесяці мільёнаў беларусаў. Але ў такім выпадку гэта была б ужо сацыялогія, а не журналістыка.