Беларускае Падзвінне (І тысячагоддзе н.э.)
Book information
Description
Навуковае выданне. — Мінск: Інстытут гісторіі НАН Беларусі, 2006. — 150 с. — ISBN 985-6769-14-0.У манаграфіі разглядаюцца вынікі 30-гадовых археалагічных даследаванняў аўтара на тэрыторыі басейна Заходняй Дзвіны ў эпоху жалезнага веку і ранняга сярэднявечча. Упершыню на шырокім археалагічным матэрыяле з выкарыстаннем дадзеных пісьмовых крыніц, лінгвістыкі і антрапалогіі даецца рэканструкцыя гістарычнага развіцця насельніцтва Поўначы Беларусі на працягу І тысячагоддзя н.э. Выданне разлічана на навукоўцаў, гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца і вывучае гісторыю Беларусі.Змест: Гістарыяграфічны агляд даследаванняў старажытнасцей І тысячагоддзя н.э. Беларускага Падзвіння Гісторыя вывучэння эпохі жалеза на тэрыторыі Прыдзвіння. Ступень даследавання і крыніцы вывучэння перыяду ранняга сярэднявечча. Насельніцтва Беларускага Падзвіння ў першых стагоддзях н.э. (Фінальны этап днепра-дзвінскай культуры) Характар рассялення і паселішчы. Развіццё матэрыяльнай культуры насельніцтва ў першай палове І тысячагоддзя н.э. Асноўныя заняткі насельніцтва. Лакальныя варыянты днепра-дзвінскай культуры ў Беларускім Падзвінні. Этнічная прыналежнасць і вераванні. Беларускае Падзвінне ў эпоху вялікага перасялення народаў (фарміраванне культуры ранняга сярэднявечча) Характарыстыка перыяду і пасяленчаская структура. Рэчавы комплекс другой паловы І тысячагоддзя н.э. і рэгіянальныя асаблівасці Беларускага Падзвіння: Заходняе, Цэнтральнае (Полацкае) і Усходняе (Віцебскае). Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва. Сацыяльная структура, вераванні і пахавальныя помнікі. Беларускае Падзвінне ў перыяд станаўлення Полацкага княства (VIII—X стст. н.э.) Этнаплемянная дыферэнцыяцыя насельніцтва ў другой палове І тысячагоддзя н.э. Славянскае рассяленне на тэрыторыі Беларускага Падзвіння. Актывізацыя славянскага рассялення і гістарычны лёс насельніцтва Беларускага Падзвіння ў канцы І — пачатку ІІ тысячагоддзя н.э. Узнікненне гарадоў, фарпостаў і феадальных сядзіб-замкаў.