BELARUSIAN

Сем месяцаў у беларускай турме

Book information

Publisher
Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Year
2018
Language
belarusian
Format
PDF
Filesize
3 MB (2934280 bytes)
Series
Беларуская турэмная літаратура
Pages
162\162
Time added
2025-04-04 08:50:01

Description

Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік старшыні «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч 28 студзеня 2011 г. быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 КК Беларусі. Моладзевы актывіст трапіў за краты літаральна праз тыдзень пасля вяселля.3 студзеня 2011 г. Алесь Кіркевіч выйшаў на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага 10-суткавага арышту за пікет салідарнасці пад сценамі ізалятара на вул. Акрэсціна ў Мінску, дзе ў гэты час знаходзілася яго нявеста Надзея Крапівіна, асуджаная на 12 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Яны пабраліся шлюбам 22 студзеня, толькі замест вясельнага падарожжа маладым выпала сур’ёзнае выпрабаванне.4 траўня 2011 г. Алесь Кіркевіч асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне адбываў у Наваполацкай калоніі № 10. Памілаваны згодна з Указам прэзідэнта 1 верасня 2011 г.Алесь Кіркевіч нарадзіўся ў 1989 г. у Гродне. Працуе журналістам. Лаўрэат конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля ў намінацыі «Найлепшы грамадска-палітычны артыкул» (2017).Частка імёнаў і прозвішчаў персанажаў змененыя.

Similar books