Уладары Вялікага княства
Book information
Description
2-е выд., папр. — Мінск: Беларусь, 2007. — 608 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0725-1.Кніга распавядае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях. У цэнтры ўвагі палітычныя і вайсковыя дзеячы беларускага мінулага: Міхайла Глінскі, Канстанцін Астрожскі, Мікалай Радзівіл Руды, Леў Сапега, Ян Хадкевіч, Януш Радзівіл, Павел Сапега ды іншыя. Папярэдняе выданне выйшла ў 2002 годзе. Адрасуецца ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.Змест: Прадмова. Мяцежны князь. Міхайла Глінскі. Непараўнальны ні з адным з сучасных правадыроў. Канстанцін Астрожскі. Словам і справай. Мікалай Радзівіл Чорны. Манархам роўны справамі. Ян Геранімавіч Хадкевіч. Вялікі і пярвейшы сенатар і патрыёт. Мікалай Юр'евіч. Вялікі воін. Ян Карл Хадкевіч. Бацька Айчыны. Леў Сапега. Двухаблічны Януш. Януш Радзівіл. Liberator Litvaniae. Павел Сапега. Хроніка падзей. Бібліяграфія.