Як агонь, як вада.... Раман-эсэ пра Янку Купалу
Book information
Description
Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. — 486 с.У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастае ад пакалення да пакалення. Творчасць Янкі Купалы даўно ўжо прызнаная ў свеце. Але і само жыццё чалавека такога маштабу і такога лёсу, як Янка Купала,— гэта адна з найцікавейшых старонак у жыцці ўсяго народа. Меж тым да апошняга часу не было мастацкай біяграфіі народнага паэта. Упершыню такую біяграфію напісаў вядомы паэт, крытык і літаратуразнавец, доктар філалагічных навук А. Лойка. Яго раман—эсэ пашырае нашы ўяўленні пра чалавечую сутнасць і маштаб творчасці Янкі Купалы.Замест пралога.Калі зацвітае папараць?Круг пекла другі.Пачатак узыходжання.У Вільні, або Зачараваная кветка Белыя ночы Купалы.Акопы, або У прадчуванні рэвалюцыіУ «Зялёным Штралі».Паязджане.«Для нас, паўстаўшых, сонца ўсходзе...»Дом пад таполяй.Над кручамі.Зліцца з сонечным промнем!